Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і В'етнамам уступае ў сілу 30 студзеня. Але ездзіць туды бяспечна не ўсім
  2. Эксперты: Россия демонстрирует, что неспособна адекватно отреагировать на операцию Украины в Курской области
  3. «Таму што варты». Яшчэ аднаго экс-ахоўніка Лукашэнкі прызначылі кіраваць буйным банкам
  4. «Так ці не? — Так». Перад выбарамі ідэолагі пусцілі ў ход жорсткія маніпуляцыі — вось як беларусаў пераконваюць галасаваць за Лукашэнку
  5. МЗС Беларусі абяцала выйсці з тэрміновай заявай. Нічога новага ў ёй не прагучала
  6. «Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам
  7. Трамп падпісаў указы пра выхад з СААЗ і Парыжскага пагаднення і памілаваў тых, хто штурмаваў Капітолій
  8. Депутатка заявила, что беларусы сильно недоплачивают за отопление. Как бы не так: возможно, мы сильно удивим чиновницу (а заодно и вас)
  9. Развітальны ўсплёск пратэстаў. Успамінаем, калі і чаму беларусы апошні (пакуль што) раз выйшлі на вуліцы
  10. «Кіберпартызаны» апублікавалі ўдакладненыя дадзеныя смяротнасці ад каранавіруса ў Беларусі. Лічба палохае
  11. Зяленскі расказаў, на якія ўмовы Пуціна ніколі не пойдзе Украіна: «Няхай хоць усе саюзнікі свету аб'яднаюцца»
  12. Муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі знайшоў спосаб падзарабіць на прапагандзе. Грошы на гэта ўзялі з кішэняў падаткапланікаў
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.