Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  4. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  5. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  6. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  10. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  11. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  12. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  13. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
Читать по-русски


З 1 сакавіка з Беларусі ў Літву можна трапіць толькі праз два пункты пропуску — «Мядзінінкай» (з нашага боку — «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»). На фоне закрыцця двух памежных пераходаў з гэтага месяца пасажырскія перавозчыкі паднялі цэны на білеты — дабірацца да суседзяў на грамадскім транспарце стала даражэй. Беларусы тым часам абмяркоўваюць у профільных групах у сацсетках, што не разумеюць, чым выкліканае такое падаражанне. Карэспандэнт «Люстэрка» як фізасоба патэлефанаваў некалькім перавозчыкам і спытаў, чаму выраслі цэны на білеты і ці варта чакаць далейшага падаражання.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Апошнія два тыдні нашыя землякі абмяркоўваюць у профільных чатах у сацсетках закрыццё на беларуска-літоўскай мяжы яшчэ двух пунктаў пропуску. Да 1 сакавіка іх дэбаты сцішыліся, а пасля ўспыхнулі зноў — людзі ўбачылі, што білеты з Мінска ў Вільнюс і назад значна падаражэлі. Вось што пішуць беларусы:

  • «Я ехала ў Вільнюс на Новы год, білет каштаваў 95 рублёў. Цяпер еду 7 сакавіка, бо білет брала ў пачатку лютага, заплаціла 105 рублёў. Калі б брала цяпер, то ўжо аддала б 125 рублёў. Прайшло два месяцы, падаражанне на ўсе 30 рублёў».
  • «Для многіх простых людзей, якія жывуць не ў сталіцах, цана [білета на праезд] сапраўды стала адчувальнай. Цяпер магчымасць наведаць сваіх блізкіх становіцца раскошай».
  • «На вялікі жаль, на „гарачыя даты“ цэны будуць вышэйшыя, а транспарту больш не будзе дадатковага».
  • «Тут не такія даходы і пенсіі, каб плаціць 40 еўра за 200 км».
  • «А што тут дзіўнага? Колькасць рэйсаў і перавозчыкаў скарачаецца, а попыт павялічваецца».

Некаторыя параўноўвалі цану рэйса Мінск — Вільнюс з цаной білета на маршрут Вільнюс — Варшава: у першым выпадку гэта 95−150 рублёў, а ў другім — 19−30 еўра (гэта 66−104 рублі паводле курсу Нацбанка РБ на 7 сакавіка). З Літвы ў Польшчу за такія грошы вязуць пасажыраў аўтобусы кампаній Eurolines, Luxexpress, Ecolines, праўда, на некаторыя рэйсы ёсць трохі даражэйшыя білеты. Пры гэтым аўтобус Мінск — Вільнюс едзе каля 200 км, і на дарогу з перасячэннем мяжы ідзе прыкладна 4 гадзіны, а аўтобус Вільнюс — Варшава едзе больш за 500 км, на гэта ідзе блізу 9 гадзін. Зрэшты, хтосьці адзначаў, што параўноўваць нашыя рэйсы з унутранымі па ЕС некарэктна.

Тым часам білеты на аўтобусы з Мінска ў Варшаву каштуюць у межах 58−68 еўра (каля 202−293 рублёў).

Частка каментатараў выказвалася пра тое, што ў цяперашняй сітуацыі падаражанне было прадказальным, тым больш што «цэны падымаюцца на ўсё», да таго ж «попыт нараджае прапанову». Ды і цана білета з Мінска ў Вільнюс цалкам пад’ёмная, маўляў, не кожныя ж дзень трэба плаціць такія грошы.

Карэспандэнт «Люстэрка» вырашыў даведацца ў пасажырскіх перавозчыкаў і дыспетчараў, чым выкліканае такое падаражанне білетаў, а заадно спытаў, чаго беларусам чакаць далей, ці будзе чарговае падаражанне.

У дзяржпрадпрыемстве «Мінсктранс» паведамілі, што раз астатнія перавозчыкі і партнёр кампаніі (літоўская фірма Toks) паднялі цэны, яны таксама гэта зрабілі.

— Міжнародныя пасажырскія перавозкі нікім не датуюцца, і перавозчык сам вызначае тарыфы, каб рэйсы не былі стратнымі. Калі ў вас няма магчымасці паехаць, што нам рабіць? А што вы будзеце рабіць, калі закрыюць усе пункты пропуску? — адказалі ў «Мінсктрансе».

Суразмоўца адзначыў, што гэтыя рэйсы і раней не былі стратнымі, але цяпер «попыт на іх павысіўся». І ўдакладніў, што няма гарантыі, што цана праезду не будзе расці і далей. Тым больш на некаторых адпраўленнях білеты прададзеныя на месяц наперад. Супрацоўнік «Мінсктранса» дадаў, што рэйсаў у Вільнюс менш у іх не стала — «з партнёрам як было 19 адпраўленняў, так і засталося».

— Раней мы хацелі пусціць аўтобус праз «Катлоўку», ужо расклад распрацавалі, узгаднілі і зацвердзілі яго, але Літва закрыла гэты пункт пропуску. Гэта кепска, замест таго каб адкрываць межы, ездзіць адно да аднаго ў госці, той бок усё адгароджваецца ад нас. <…> Мы гаспадарнікі і працягваем працаваць. Сёння ў нас усё трымаецца на адносінах з партнёрам з літоўскага боку. Калі ён перастане працаваць, то і мы таксама перастанем.

Гродзенскі перавозчык «Інтакс», які возіць пасажыраў у Вільнюс, таксама з 26 лютага падняў цэны білетаў.

— Усе перавозчыкі паднялі цэны. Дырэктар не тлумачыў мне, чаму так адбылося. Думаю, гэта таму, што аўтобусы пачалі ездзіць праз «Прывалку» і кіламетраж павялічыўся. Цана білетаў узгадняецца, іх жа не ад балды бяруць, — адказала супрацоўніца фірмы. Таксама дзяўчына адзначыла, што іх аўтобусы «вельмі забітыя» і трэба браць білеты задоўга да даты планаванага выезду.

Яшчэ адзін гродзенскі перавозчык, «Фаварыт», таксама паведаміў, што іх аўтобусы ездзяць праз іншы пункт пропуску і таму цана білетаў паднялася.

— Вам не мусяць тлумачыць, чаму паднялі цану, гэта ж не сацыяльна значны тавар. Глядзіце, а то зараз возьмуць і астатнія пункты пропуску закрыюць, — сказала дзяўчына.

У агенцтве па продажы білетаў «БаерТранс» не змаглі адказаць, чаму перавозчыкі паднялі цану білетаў, маўляў, гэтае рашэнне яны не тлумачаць. Супрацоўніца толькі ўдакладніла, што білеты пачалі разбіраць хутчэй, чым раней. Прычыну гэтага яна бачыць у тым, што літоўскі бок прапускае праз «Каменны Лог» менш аўтобусаў, чым раней.

— Людзі баяліся, што там будуць вялікія чэргі, але аказалася ўсё спакойна. Ведаю, што ў Варшаву вялікія чэргі, а ў Вільнюс хутка праходзім, самы максімум — 4 гадзіны, у адваротны бок — тое самае (удакладнім, што гаворка менавіта пра перасячэнне мяжы рэгулярнымі аўтобусамі. — Заўв. рэд.).

Нагадаем, з 18 жніўня мінулага года Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Шумскас» (з беларускага боку — «Лоша») і «Твярачус» («Відзы»). Гэта было зроблена ў адказ на магчымыя пагрозы з боку размешчаных у нашай краіне наймітаў расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.

У лютым 2024 года ў Літве прапанавалі закрыць яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю — «Лаварышкес» (сумежны з нашага боку — «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»). Такую прапанову агучылі ў Камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы. Іх у выніку закрылі з 1 сакавіка.

Чытайце таксама