Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Неясно, сохраняют ли эти позиции». Эксперты подтвердили заход ВСУ в Белгородскую область России
  2. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  3. Лукашенко ввел новшества, которые одновременно затрагивают водителей и валютный рынок. Рассказываем, что и когда изменится
  4. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
  5. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  6. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  7. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  8. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  9. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  10. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
  11. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  12. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  13. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  14. Білі дубінкамі і электрашокерам. Беларускія сілавікі збілі расійскага коміка Астаніна ў лесе перад перадачай у РФ, заявіла адвакатка
  15. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  16. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  17. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
Читать по-русски


/

Паспяховы бізнесовец з беларускімі каранямі Віктар Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency.com кіпрскай фірме. «Люстэрка» высветліла, хто стаіць за гэтай кампаніяй.

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

У паведамленні пра ўгоду фігуруе прадстаўнік кампаніі-пакупніка Cxnest Ltd Канстанцін Анісімаў. Пры гэтым яго пасада не агучаная. Як высветліла «Люстэрка», гаворка ідзе пра 38-гадовага інвестара з Вялікабрытаніі з эстонскімі каранямі.

Са звестак сэрвісу northdata.com вынікае, што менавіта кампанія Cxnest Ltd цяпер кіруе зарэгістраванай у Польшчы фірмай Currency Com EU — то-бок прададзенай крыптабіржай Currency.com.

Источник: northdata.com
Са звестак сэрвісу вынікае, што Cxnest Ltd пачала валодаць крыптабіржай у 2025 годзе. Крыніца: northdata.com

Паводле звестак сэрвісу rejestr.io, Канстанцін Анісімаў з верасня мінулага года з’яўляецца старшынёй праўлення і ўладальнікам Currency Com EU (тое, што бізнесовец мае дачыненне да гэтай крыптабіржы, пацвярджаецца і звесткамі іншых рэсурсаў — першы і другі прыклады).

Паводле звестак сацсетак Канстанціна Анісімава, ён звязаны з кампаніяй CEX.IO Ltd, якая кіруе аднайменнай крыптаплатформай. Бізнесовец таксама выступае ў якасці інвестара ў некаторых іншых тэхналагічных праектах.

Нагадаем, раней стала вядома, што кампанія VP Capital, якая належыць беларускаму бізнесоўцу Віктару Пракапені, пасля працяглых перамоваў канчаткова прадала крыптавалютную біржу Currency.com.

Чытайце таксама