Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  2. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  5. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  8. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски


Бацьку Сашы Філіпенкі далі 13 сутак за перапост артыкула «экстрэмісцкага» рэсурсу. Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Писатель Саша Филипенко. Фото: "Зеркало"
Пісьменнік Саша Філіпенка. Фота: «Люстэрка»

«Тата знайшоўся. Далі 13 сутак за перапост нейкага артыкула „Люстэрка“. Сябры, мама перадае ўсім вялікі дзякуй за словы падтрымкі!» — напісаў Саша Філіпенка днём 10 лістапада — больш чым праз суткі пасля затрымання яго бацькі Аляксандра Мікалаевіча.

Нагадаем, напярэдадні ў доме бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі прайшоў ператрус. Пасля гэтага сілавікі звезлі і затрымалі ягонага бацьку. «Сёння раніцай прыехалі з ператрусам. Мама сказала, што гэта былі сем чалавек з аўтаматамі. Канфіскавалі ўсю тэхніку і сказалі: „Скажыце дзякуй сыну“. Бацьку забралі і павезлі. Дзе ён цяпер — невядома, — паведаміў ён тады. — Гэта ўсё, што пакуль ведаю».

Пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны з’ехаць у Еўропу. Некаторыя яго творыперакладзеныя на мноства моваў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Пісьменнік займаецца прасоўваннем беларускага пытання і не раз выступаў у заходніх медыя.

Адзначым, што сілавыя структуры пачалі актыўна выкарыстоўваць рэпосты і падпіскі на незалежныя медыя, якія яны прызналі экстрэмісцкімі, у рэпрэсіях супраць беларусаў. Як адзначаў раней экс-супрацоўнік Генпракуратуры Беларусі і сузаснавальнік BYPOL Алег Талерчык, гэта робіцца для запалохвання і раздзялення грамадства, настройвання людзей адно супраць аднаго.

— Спрабуюць паставіць народ Беларусі ў становішча ахвяры, яшчэ і нацкаваць людзей адно на аднаго, пасварыць паміж сабой. Ідзе падмена паняццяў, наўмысна скажаюцца сапраўдныя прычыны ўсяго, што цяпер дзеецца ў нашай краіне: адсутнасць закона, праваахоўных органаў, судоў, пракуратуры. І вінаватыя, атрымліваецца, не Лукашэнка і не ГУБАЗіК ці рэпрэсіўнае МУС у цэлым, а народ — маўляў, яшчэ і паміж сабой зладзьце разборкі, хто фатаграфіі апублікаваў, хто кніжку. Ахвяра «мусіць баяцца свайго гвалтаўніка», а таксама выплюхваць негатыў у сваім жа асяроддзі. Гэта вядомая формула запалохвання: калі чалавек баіцца, ён не можа цвяроза разважаць і дзейнічаць рацыянальна, — тлумачыў ён.

Нагадаем, што з 2021 года беларускія ўлады вядуць беспрэцэдэнтную барацьбу са свабодай слова ў краіне. Паводле БАЖ, 33 супрацоўнікі беларускіх медыя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, практычна ўсе незалежныя медыя разгромленыя і вымушаныя працаваць з-за мяжы. Рэпрэсіі за падпіскі і перасыланні — частка гэтай барацьбы, скіраванай на тое, каб усе мы адчувалі сябе сам-насам са сваімі праблемамі і не ведалі, што нас мільёны. Людзей, якія хочуць лепшага для Беларусі і не закрываюць вочы на ўвесь жах, які адбываецца вакол.

Мы ўдзячныя ўсім, хто працягвае чытаць нас. Будзьце, калі ласка, асцярожныя.