Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  2. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  3. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  4. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  5. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  6. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  7. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  8. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  9. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  10. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  11. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  12. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  13. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  14. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
Читать по-русски


Тры гады ў калоніі за тры допісы ва «Укантакце» — такі прысуд атрымала Мія Міткевіч, менеджарка ў сферы культуры з Мінска. Згадваючы час у калоніі, былая палітзняволеная кажа: «Гэта было пекла. Я казала: лепш бы мяне катавалі на Акрэсціна, чым жыць тут». Некалькі месяцаў таму 32-гадовая Мія з’ехала ў Варшаву і хутка адкрые школу танцаў. Пра сваёй лёс яна распавяла «Нашай Ніве».

Экс-политзаключенная Мия Миткевич. Фото из личного архива Мии
Экс-политзаключенная Мия Миткевич. Фото из личного архива Мии

12 кастрычніка 2020 года для Міі стаў тым днём, які, як гавораць, падзяліў жыццё на «да» і «пасля» — тады да яе прыйшлі з ператрусам.

— Ніколі не забуду гэты дзень і тое, што адчувала тады. Дома была толькі мая бабуля, якой 87 гадоў. Вы можаце сабе ўявіць, як яна спужалася?! Я знаходзілася на працы — у мяне было сваё івэнт-агенцтва. Я сустракалася з падрадчыкамі, праводзіла сход наконт далейшых нашых планаў. І тут раптам патэлефанавалі. Нават не мне, а майму калезе. Некалі даўно ў Life была акцыя, і я набыла адразу некалькі сімак — адна з іх была ў яго тэлефоне. Ён прыбег з іншага кабінета і крычыць: «Мія, здаецца, табе тэлефануюць з МУС!»

Узяўшы тэлефон, жанчына пачула: «Добры дзень, Мія Сяргееўна. Гэта аперупаўнаважаны Яўген Ніканенка. Тэрмінова прыязджайце дадому. У нас да вас ёсць пытанні».

Мія хутка пабегла. Яна здалёк пабачыла трох ціхароў побач з домам, яшчэ некалькі на паверсе. У кватэры таксама былі сілавікі.

Той самы Яўген Ніканенка прадэманстраваў жанчыне скрыншоты яе акаўнта ва «Укантакце».

— Ён спытаў, ці мая гэта старонка і ці пісала я гэтыя пасты. Я адразу пачала ад усяго адмаўляцца. Рэч у тым, што на пратэсты ў той час я выходзіла зусім у іншым горадзе. Думала, што білінг тэлефона будзе сведчыць на маю карысць. Адказала, што лічу, што маю старонку ўзламалі, а пра нейкія пасты я нічога не ведаю.

У гэты момант Мія зразумела, што не бачыць свайго сабаку і пачала хвалявацца.

— Я забягаю ў пакой і бачу, што яны зачынілі сабаку на балконе. Хацела яго крыху супакоіць, каб ён перастаў біцца ў дзверы, але да мяне падышоў адзін з ціхароў і пачаў крычаць: «Не адчыняй дзверы!». На «ты», з такой непавагай, быццам бы гэта я ўварвалася ў яго дом. Ён вёў сабе неадэкватна, пяць разоў паўтарыў адно і тое ж.

У Міі забралі ноўтбук і тэлефон. Жанчына кажа, што думкі ў яе былі не самыя аптымістычныя: яна разумела, што хутчэй за ўсё ў сілавікоў ужо ёсць і фоты з пратэстаў, і тое, што яна пісала, яшчэ нават да 2020 года.

Потым некалькі месяцаў Мія была на волі. У студзені 2021 года да яе прыехалі зноў:

— На парозе з’явіўся той самы Ніканенка: «Ну што, Мія Сяргееўна, будзем прызнавацца ці паехалі ў ІЧУ?». Я адказала: «Паехалі». Калі мы выйшлі з пад’езду, ён пачаў пагражаць маёй сям'і. Я вельмі спужалася і сказала, што прызнаю віну.

На пытанне, ці не было жадання збегчы з краіны пасля ператрусу, Мія кажа, што, па-першае, улады аператыўна абмежавалі ёй выезд з краіны. Па-другое, яна верыла ў хуткую перамогу. Думала, што максімум у лістападзе ўсё скончыцца і тады, канечне, ніякай крымінальнай справы не будзе.

Міі інкрымінавалі распальванне сацыяльнай варожасці. Паводле матэрыялаў справы, яна «з мэтай узбуджэння варожых адносін і падрыву даверу да міліцыі на сваёй старонцы ва „УКантакце“ 26 верасня, 3 і 10 кастрычніка 2020 года размясціла выяўленыя ў непрыстойнай форме паведамленні. У іх яна заклікала да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АУС».

Экс-политзаключенная Мия Миткевич. Фото из личного архива Мии
Экс-политзаключенная Мия Миткевич. Фото из личного архива Мии

20 мая 2021 суддзя Алена Шылько вынесла прысуд Міі Міткевіч — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбываць пакаранне яе адправілі ў папраўчую калонію № 4 у Гомелі.

— Да мяне ўсё вельмі туга даходзіла. Ну як — туга? З улікам таго, праз якую мясарубку я прайшла — у мяне перыядычна не было магчымасці нават думаць. Я не ела і не спала, у мяне было фізічнае знясіленне, з-за якога я дрэнна цяміла.

У ПК № 4 зняволеныя працуюць на прадпрыемстве, якое носіць сціплую назву «Дзяржаўнае прадпрыемства № 4». Яго сайт сцвярджае, што гэта — «адзін з вядучых беларускіх вытворцаў спецыяльнага, рабочага і форменнага адзення», а таксама выхваляецца: «Нашы магчымасці, досвед і высокую якасць прадукцыі дазволяць супрацоўнічаць з любымі заказчыкамі».

Атрады падзелены: палова ходзіць на працу ў першую змену, палова ў другую. А праз тыдзень наадварот.

— Першая змена пачыналася, а 7-й раніцы — у 6.40 трэба быць ужо на фабрыцы. У 14.30 змена заканчвалася — на фабрыцы званіў званок і мы ўсе строіліся на плацу. Потым была гадзіна ўмоўна вольнага часу. Але звычайна цябе выклікаюць у спецаддзел ці яшчэ кудысьці. У 16.00 гадзін праверка. У 16.30 — «Вектар» (прагляд навін, якія нам не паказвалі). Пасля вячэра і зноў «Вектар». Потым тэарэтычна вольны час, але зноў жа можа быць рознае — могуць паслаць на прамзону, дзе трэба нешта прыбраць.

Суразмоўца падкрэслівае, што найбольш жахлівыя ўмовы стваралі для тых, хто апынуўся ў калоніі менавіта ў 2021 годзе. Міі было забаронена вучыцца, як іншым асуджаным, наведваць нейкія забаўляльныя мерапрыемствы ў клубе, займацца ў спартыўнай зале. Ёй дазвалялі толькі бываць у бібліятэцы і ў санчастцы і толькі ў суправаджэнні старшыні або загадчыка гаспадаркі.

Мія гаворыць, што яе пастаянна трэціравалі, а стаўленне было як да жывёлы.

— У нейкі момант я зразумела, больш не вытрымаю. Прыйшла да начальніка калоніі, паклала яму на стол сваё завяшчанне і сказала: «Візіруйце і адпраўляйце натарыусу».

Гэта было за два месяцы да майго вызвалення. Два гады я праходзіла сапраўднае пекла, без перапынку. Я казала, што лепей бы мяне катавалі на Акрэсціна. Лепш фізічны гвалт, чым ПК № 4 Гомеля. Жаночая калонія не ідзе ні ў якое параўнанне з мужчынскай.

Мія кажа, што толькі пасля гісторыі з завяшчаннем яе нарэшце пакінулі ў спакоі.

Афиша студии танцев экс-политзаключенной Мии Миткевич в Варшаве. Фото предоставлено Мией
Афіша студыі танцаў экс-палітзняволенай Міі Міткевіч у Варшаве. Здымак прадастаўлены Міяй

Два месяцы таму жанчына пераехала ў Варшаву. У хуткім часе яна адкрые ўласную студыю танцаў — бальныя, джаз-мадэрн і класіку. Першы занятак запланаваны на 20 сакавіка.

— Дапамагае мне асацыяцыя палітзняволеных, у прыватнасці, Іна Шырокая, а таксама Яўгенія Доўгая, заснавальніца праекта «Палітвязынка».

Пакуль Мія плануе выкладаць танцы самастойна, але спадзяецца пазней набраць педагогаў і займацца ўжо арганізацыйнымі пытаннямі.

— Таксама хачу зняць фільм. У мяне ёсць адзін праект, які я рыхтавала яшчэ ў Беларусі. Завецца ён «Староннія» — у аснове містыка і славянская міфалогія. Буду займацца любімай справай.