У Мінску два дні таму затрымалі Максіма Урбановіча, брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча, які ваюе на баку Украіны, паведамляе «Белсат» са спасылкай на крыніцы.
Як перадае тэлеканал, незадоўга да затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК прайшліся па сваяках Урбановіча. Цяпер Максім знаходзіцца ў следчым ізалятары. Магчыма, супраць яго завялі крымінальную справу па трох артыкулах, але па якіх менавіта — невядома.
Дзяніс Урбановіч — беларускі актывіст, кіраўнік адной з найстарэйшых у Беларусі апазіцыйных арганізацый «Малады фронт». Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, а таксама ў сакавіку-красавіку 2021 года Урбановіч некалькі разоў быў асуджаны на 15 сутак. У канцы 2021 года Урбановіч пераехаў ва Украіну. З пачаткам расійскага ўварвання ўступіў у тэрабарону, а потым далучыўся да беларускага палка імя Каліноўскага. Ён ваюе ў складзе батальёна «Волат» з пазыўным Ваўкалак.
Чытайце таксама