Пасля анамальна цёплага апошняга тыдня студзеня люты пачнецца з рэзкага пахаладання, таксама ў выходныя вернуцца дажджы і снег, паведамляе Белгідрамет.
На пятніцу, 31 студзеня, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз туман, які да 12 гадзін дня ахутае паўднёвы ўсход Беларусі. Бачнасць у тумане складзе 100−500 м. Тэмпература паветра днём +4…+10°С.
Ужо ў суботу, 1 лютага, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы −2…+4°С, удзень 0…+5°С.
У нядзелю, 2 лютага, ноччу месцамі, днём на большай частцы Беларусі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу 0…-5°С, максімальная днём −4…+2°С.