Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  2. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  3. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  4. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  5. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  6. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  7. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  8. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  9. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  10. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  11. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  12. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  13. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
Читать по-русски


Расійскую ракету на кавярню ў вёсцы Граза Харкаўскай вобласці навялі два

мясцовыя жыхары — 30-гадовы Уладзімір Мамон і яго малодшы брат, 23-гадовы Дзмітрый Мамон. Пра гэта паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Тела погибших в селе Гроза Харьковской области, Украина, 5 октября 2023 года.Фото: Reuters
Целы загінулых у вёсцы Граза Харкаўскай вобласці, Украіна, 5 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

Паводле звестак спецслужбы, браты Мамоны падчас акупацыі рэгіёна перайшлі на бок Расіі і пачалі служыць у паліцыі: адзін з іх быў «кіроўцам канвойнай групы», другі — «інспектарам дарожна-патрульнай службы».

— Напярэдадні вызвалення рэгіёна яны збеглі ў Расію, дзе працягнулі працаваць на карысць краіны-агрэсара.

Як заявілі ў СБУ, браты дыстанцыйна пачалі фармаваць уласную сетку інфарматараў на падкантрольнай Украіне тэрыторыі і пад выглядам сяброўскіх размоваў і перапісак выпытвалі ў людзей цікавую для іх інфармацыю.

Фрагменты переписки братьев Мамон с односельчанами. Скриншоты СБУ
Фрагменты перапіскі братоў Мамонаў з аднавяскоўцамі. Скрыншоты СБУ

Даведаўшыся пра тое, што 5 кастрычніка ў мясцовай кавярні будуць праходзіць памінкі па загінулым украінскім вайскоўцу, Уладзімір Мамон перадаў гэтыя звесткі расійскаму боку, сцвярджаюць у СБУ.

Фрагменты переписки братьев Мамон с односельчанами. Скриншоты СБУ
Фрагменты перапіскі братоў Мамонаў з аднавяскоўцамі. Скрыншоты СБУ

Нагадаем, удзень 5 кастрычніка расійская армія ўдарыла па краме і кавярні ракетай «Іскандэр М». У выніку нападу загінулі 55 чалавек, у тым ліку дзіця. Колькасць ахвяр можа ўзрасці, бо зніклымі без вестак лічацца тры чалавекі.

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небянзя, выступаючы на паседжанні Савета Бяспекі ААН па Украіне, заявіў, што ў вёсцы ў момант атакі праходзіла «пахаванне аднаго з высокапастаўленых украінскіх нацыяналістаў», у якім удзельнічала «мноства яго змоўшчыкаў-неанацыстаў».

Чытайце таксама