Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  2. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  3. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  4. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  5. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  6. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  7. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  8. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  9. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  10. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  11. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  12. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
Читать по-русски


Украіна вярнула 11 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію і акупаваныя рэгіёны краіны. Гэта адбылося пры спрыянні Катара, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Дзяцей прывезлі на радзіму праз Беларусь, вынікае з заявы дзіцячага амбудсмена РФ Марыі Львовай-Бяловай.

Возвращенные в Украину дети. 20 февраля 2024 года. Фото: телеграм-канал Андрея Ермака
Вернутыя ва Украіну дзеці. 20 лютага 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

11 украінскіх дзяцей ва ўзросце ад 2 да 16 гадоў 20 лютага вярнуліся на радзіму пасля таго, як былі вывезеныя ў Расію і на акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Андрэй Ярмак паведаміў, што ўз'яднанне сем’яў адбылося ва ўзаемадзеянні з упаўнаважаным Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом у межах праграмы Bring Kids Back UA. Акрамя таго, вяртанню ўкраінскіх дзяцей паспрыяў Катар.

Напярэдадні ўпаўнаважаная пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова паведаміла, што дзеці былі вывезеныя з Украіны ў Запарожскую вобласць, акупаваныя Марыупаль, Луганск, Сімферопаль і расійскі Краснаярск. Іх маршрут назад на радзіму ляжаў праз Беларусь.

— Дзякуй Памежнай службе РФ і Памежнаму камітэту Беларусі, — напісала дзіцячы амбудсмен РФ.

Нагадаем, 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Адзначана, што яны, як мяркуецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

ПАСЕ 27 красавіка 2023 года прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.

Як вынікае са справаздачы Марыі Львовай-Бяловай, якая была апублікаваная ў канцы ліпеня мінулага года, з пачатку вайны з Украіны ў Расію былі вывезеныя 700 тысяч дзяцей. Украінскай службе «Радыё Свабода» Львова-Бялова заявіла, што ў расійскія сем'і «пад апеку і апякунства» перадалі 380 украінскіх дзяцей.

Чытайце таксама